Меню сайта

Разделы
Сезон 2008 [37]
Сезон 2009 [35]
Сезон 2010 [47]
Сезон 2011 [42]
Сезон 2012 [39]
Сезон 2013 [44]
Сезон 2014 [30]
Сезон 2015 [12]

Главная » 2014 » Ноябрь » 29 » 22.11.2014 шахцёр Салiгорск - Тарпеда Жодзіна (0-0)
19:57
22.11.2014 шахцёр Салiгорск - Тарпеда Жодзіна (0-0)

Гэтага матчу чакалі ўсе. Хтосцi ў надзеі на трыумф, хтосцi вымольваў у багоў хаця б нічыю, а некаторыя "перэiстэрылi" і згодныя былі на пройгрыш, каб хутчэй усё гэта пакутлівае чаканне скончылася. Цікавасць да дадзенага паядынку была залімітавай.  Прычым, не толькі ў каляфутбольнага люду, але і сярод простых гараджан. Завод он тур! Усе вырашылі, што падтрымаць Тарпеда менавіта ў гэты дзень трэба больш, чым калі-небудзь. Таму на трыбунах суботнім марозным днём гаспадарылі чорна-белыя. Не толькі звычайныя абывацелі горада шахцёраў забілі на гэты матч. Таксама і рабяткi, якiя выхваляюцца налева і направа аб тым, што могуць "ірваць ня толькі жалеза, але і мяса", на трэці дзень мірных перамоваў вырашылі сыйсці ў зімовую спячку. Усёж-такi горстку "высакародных джэнтэльменаў" прымусілі ўціснуцца ў краты плота выйшаўшыя на касы чорна-белыя "Навiгатар Компані". І наогул такой вясёлай і загадкавай дарогі ў пошуках пункта прызначэння і не ўзгадаць за ўсю выязную кар'еру. Дарэчы на выправе было недзе 150 хлопцаў з сектару, з якiх больш за 30-ць менскiх браТоў. Астатняя частка - дзесцi столькi ж звычайных заўзятараў ды пастаянных падарожнiкаў больш сталага узросту. 
     Гульня! На стадыёне ўжо за 20 хвілін да пачатку матчу гаспадарылі аўтазаводскiя прыхільнікі. Гналі хлопцаў з раздзявалак ірваць ворага. І ў першым тайме можна было вырашаць пытанне, але ледзь-ледзь не пашанцавала. У другім наша дружына прыціснулася да сваіх варот і пра атаку думала зрэдку. Відаць давiў груз адказнасці. У канцоўцы маглі паплаціцца за гэта. Але ўжо не пашанцавала "шахце". Выніковы лiк 0-0 дазваляе цеплiцца надзее дзесцi ўнутры. Шанцы ёсць! Не ўсё залежыць ад нас. Але давайце зробім усё магчымае, каб дапамагчы нашым хлопцам выканаць сваю частку місіі з годнасцю. Усе на гульню з Нафтанам!

Фото с матча

Категория: Сезон 2014 | Просмотров: 901 | Добавил: Мирон | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа

Друзья сайта



Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0