Меню сайта

Разделы
Сезон 2008 [37]
Сезон 2009 [35]
Сезон 2010 [47]
Сезон 2011 [42]
Сезон 2012 [39]
Сезон 2013 [44]
Сезон 2014 [30]
Сезон 2015 [12]

Главная » 2015 » Июнь » 20 » 30.05.2015 шахцёр Салігорск - Тарпеда Жодзіна (3-1)
13:45
30.05.2015 шахцёр Салігорск - Тарпеда Жодзіна (3-1)

Суботнім гарачым днём нам трэба было ехаць у Салігорск. Для каманды гэтая паездка была нейкім своеасаблівым іспытам на прафпрыдатнасць. У чарговы раз "шахта" забірае ачкi без асаблівага супраціву. Гол Шчэгрыковіча, вядома ж, парадаваў сваім шармам. Толькі гэтага аказалася мала хоць бы для нічыёй. З гэтай камандай наўрад ці можна разлічваць на якія-небудзь поспехі ў 2015 годзе. Ну працягваем спадзявацца і верыць, што знойдзецца трэнер і кіраўнік, якія змогуць ўваскрэсіць гэтае лянівае і вельмі нязграбнае стварэнне. Экзамен правалены. Наперадзе гульні, у якіх ачкi трэба браць без асаблівых нагрузак, але турбуе асцярога за тое, што каэфіцыенты на букмекерскіх канторах будуць прыносіць карысць у фінансавым плане тым, хто ўмела імі распараджаецца, а заветныя балы слабым сапернікам. Вера ў каманду ўжо пачынае паволі згасаць. Прычым вера ў тое, што Тарпеда адмыецца ад цяперашніх расхлябаных кіраўнікоў становіцца куды больш магутнай. Рыба гніе з галавы ...
     На выезд выбраўся адносна невялікі склад ч/б. Каля 35 глотак перыядычна разводзілі цішыню мясцовых ўскраінных прыгажосцяў. Сектар "кратоў" здзяйсняў нейкія малазразумелыя манеўры па стадыёне. Як і меркавалася намі - стафф ў ч/ж застаўся недзе ў самай глыбокай нары. Бяззубая гульня не мела падстаў дзеля псіха-шызы. Вечарок ў гэты ўікэнд ня задаўся не толькі ў нашых менскіх і маскоўскіх аднаклубнікаў. На адваротным шляху хтосьцi нават паспеў перакінуцца парай фраз з футбалістамі. П..здзець - ня мяшкі варочаць. Гуляй, Тарпеда, тваю маць!!!

Фота

Категория: Сезон 2015 | Просмотров: 301 | Добавил: Мирон | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа

Друзья сайта



Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0