Меню сайта

Разделы
Сезон 2008 [37]
Сезон 2009 [35]
Сезон 2010 [47]
Сезон 2011 [42]
Сезон 2012 [39]
Сезон 2013 [44]
Сезон 2014 [30]
Сезон 2015 [12]

Главная » 2015 » Июнь » 20 » 20.05.2015 Тарпеда Жодзіна - БАТЭ Барысаў (0-0)
13:37
20.05.2015 Тарпеда Жодзіна - БАТЭ Барысаў (0-0)

Суседскае дэрбі заўсёды праходзіць з асаблівай цікавасцю ў нашым горадзе. Ні на адным іншым хатнім матчы такога антуражу, мабыць, і не пабачыш. Толькі з гадамі наведвальнасць падобных гульняў значна паменшылася. Але на фоне радавых матчаў ўсё-ткі адчуваецца напружанне. БАТЭ, зразумела, выступае ў ролі фаварыта. Тарпеда ж стараецца даць бой тытулаванаму суперніку. Улічваючы настрой барысаўчан на фінал кубка, мы разумелі, што ў нас нядрэнныя шанцы на зыход сустрэчы. Так яно і выйшла. Быццам бы пачынае праглядацца нейкая карцінка і ў нашых гульцоў. У цэлым жа матч шматлікім прыйшоўся па душы. І нават хутчэй азарт і нічыя, чым баталіі на полі. Калі мала стрэлаў па варотах, становіцца сумнавата. Рэалізацыя не асоба вострых момантаў на ранейшым узроўні. Ну і адзначым Часноўскага. Цягнуў! Не ўзброеным вокам відаць, што суддзі працягваюць любіць БАТЭ. Дзякуй Богу, усё вырашылася без іх выніковага ўдзелу. Працягваем верыць у хлопцаў! Трэба даць бой кожнаму, хто сустрэнецца на шляху!
     Фан-сектары выглядалі па-будзённа. Гасцей прыбыло менш чым звычайна. Без асаблівых вынаходстваў. Наш Сектар-1 выглядаў больш, чым на апошніх гульнях, але рэгрэс на твар. Аднак, "шыза" на ранейшым узроўні. Шмат юных дзетак. Хай вучацца. Пры адсутнасці "чорных" ніякіх правакацый не было. На жаль у АБФФ гэтага не разумеюць і не хочуць працаваць у гэтым кірунку. Усе на футбол!

Фота

Категория: Сезон 2015 | Просмотров: 643 | Добавил: Мирон | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа

Друзья сайта



Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0