Нарэшце прарвала! Не можа быць!!! Як і належыць, "Тарпеда" не пакінула каменя на камені ад "Гомеля". Відавочныя праблемы з/б-ых і амаладжэнне складу былі на руку нашым гульцам. Хоць тут удалося нацешыцца перамогай. Ды і не ў перамозе па вялікім рахунку справа. Агрэсія, з якой выйшла каманда на поле, размашыстасць нападаў, смеласць паблізу брамы суперніка - той футбол, які нам патрэбен! Так, супернік вельмі слабы, але можа гэтая слабасць і разняволіць гульцоў у будучых сустрэчах. Галоўнае не баяцца! Біцца на полi!!! Выгрызаць мяч у "ворага"!!! І прыйдзе свята на грэшную аўтазаводскую зямлю ... 3-0 Можаце ж, калі захочаце! Ці вам пакуль паяльнік "паміж" булак не ўставіш, вы не разварушыцеся?! Наперад! Усіх парваць!!! Усё адняць!!!
Сектар сабраў 80 ч/б. Шматлікія аддаюць перавагу не наведваць матчы як мінімум да ё..аных выбараў. Расцяжку ў памяць аб забітым польскім фанаце мясцовыя "шэрыя" не прапускаюць, угледзеўшы агрэсію. Маразм працягваецца. Госпадзе, выратуй наш народ ад гэтых нелюдзяў! А мы ўжо пастараемся паменш грашыць . Ну ды добра. Хоць вынік матчу парадаваў. І на тым дзякуй. З/б-ых дзесьці 30 з банэрам. Ціхі спакойны травеньскі дзень. Чакаем наступнага матчу. Наперад, Тарпеда!
Фота
|