Меню сайта

Разделы
Сезон 2008 [37]
Сезон 2009 [35]
Сезон 2010 [47]
Сезон 2011 [42]
Сезон 2012 [39]
Сезон 2013 [44]
Сезон 2014 [30]
Сезон 2015 [12]

Главная » 2015 » Июнь » 20 » 04.05.2015 Дынама Менск - Тарпеда Жодзіна (4-0)
13:27
04.05.2015 Дынама Менск - Тарпеда Жодзіна (4-0)

Як гаворыцца, панядзелак - дзень цяжкі. Для ч/б ён стаў яшчэ цяжэй бліжэй да вечара. Выходзячы за межы завода, даведаўся што людзі, вырывалі "кэш" на букмэйкерскiх канторах, пры гэтым ставілі не на Тарпеда. Але ехаць трэба! Хто, калі не мы? Аб масавасці выездаў зараз ніхто і не падумвае.  Чэмпіянат стаў настолькі ўбогім і прэсным, што часам прыемней ісці на працу, чым на гульні нашага ФК. І вось мы на стадыёне "трактар". Прыстойны шмон і адразу ж да..бкi з боку "чарнасоценцаў". Прыкметныя няўзброеным вокам правакацыі амапаўцаў ігнараваліся нашымі хлопцамі. Чорных гэтая рэакцыя відаць не задаволіла. У перапынку чарговая порцыя прыгнёту, кагосьці выгналі са стадыёна толькі за тое, што той павітаўся з сябрамі, якія знаходзяцца па-за ачапленнем. Затым не прапусцілі барабан. Не пусцілі сфатаграфаваць сектар. Не выпусцілі маладых "сабакароў" са стадыёна. Ну і на фоне той блевоты, якую паказвае жодзінскі калектыў, падтрымліваць каманду ніхто не стаў. Гэта не спланаваная акцыя пратэсту. Гэта проста, што называецца, "рука не паднялася". Глядзіш на поле, а там НIХ..Я !!! Ауууу !!! АААААУУУУУУ, БЛЯ !!!!!!!! Чытаеш на афіцыйным клубным сайце высеры нейкіх кузьмічоў, якія пускаюць пену з-за нашай бяздзейнасці і здаецца як даў бы ў тупарылую пысу. Самі чаго маўчыце? Далей верыце ў Крывушэнку і Хлуса? Ну сцяг вам у рукі і барабан на шыю! Далей глядзіце на гэты цырк і спадзявайцеся на 2-3 апошніх туры. Вось тут ужо сапраўды зайграюць! Будзьце ўпэўненыя. МЫ ПАТРАБУЕМ агучыць сумы заробкаў АДМІНІСТРАЦЫІ КЛУБА, трэнерскага штабу і гульцоў !!! Мы ўпэўненыя, што за гэтыя грошы, прыбраўшы з пасады дырэктара Хлуса і прызначыўшы дырэктарам Пугача, мы зможам знайсці выхад з сітуацыі, якая склалася. Бо сітуацыя падобная з кіраваннем у зборнай пры Кандрацьеве, калі 2 этапы нам сцалi ў вушы, што зайграем, а на самай справе ніфіга не рабілі, ухапіўшыся за свае немалыя аклады. Банду гэць!!! Калі ж завод распарадзіўся на фоне сваіх фінансавых праблем зліць каманду ў першую лігу, тады агучце гэта для ўсіх! І ёсць час яшчэ абкатаць ў баталіях з вышэйшалiгавымi супернікамі ужо не слабую жодзінскую моладзь, якая выступае за дубль. Нам ЗАЯ..АЛА трываць гэтую х..йню і на поле, і ў кіраўніцтве! Ідзіце прэч, пакуль штосьцi можна выправіць !!!  

     Сектар ч/б сабраў каля 60-ці чалавек (у 1-м тайме не змаглі зрабіць фота з-за тупых сцюардаў і чарнакніжнікаў). Палова была прадстаўлена менскімі хлопцамі. Таксама многія прыезджыя не пайшлі на сектар. Хтосьці палічыў за лепшае трыбуну з дынамаўскай "кузьмой", хтосьці - знакаміты ўзгорак. З-за рэпрэсій у другім тайме вялікая частка ч/б і зусім пакінула сектар. Нешматлікія засталіся каб убачыць, як нашыя футбалісты стварылі за 90 хвілін пару паўмомантаў і прапусцілі 4 галы. Што тут яшчэ можна дадаць? Чорная паласа працягваецца. Шмат каму напляваць на бардак у клубе, якi можа быць дажывае свае дні. Мяняць ніхто нічога не хоча. Нават заўзятарам ў сувязі са сваімі асабістымі праблемамі "паралельна" ўсё. Ціша ды мілата карацей ... У той час, як Хлус і Ко дабіваюць наш Тарпеда...

Фота

Категория: Сезон 2015 | Просмотров: 608 | Добавил: Мирон | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа

Друзья сайта



Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0