Меню сайта

Разделы
Сезон 2008 [37]
Сезон 2009 [35]
Сезон 2010 [47]
Сезон 2011 [42]
Сезон 2012 [39]
Сезон 2013 [44]
Сезон 2014 [30]
Сезон 2015 [12]

Главная » 2014 » Декабрь » 27 » 30.11.2014 Тарпеда Жодзіна - Нафтан Наваполацк (3-1)
18:29
30.11.2014 Тарпеда Жодзіна - Нафтан Наваполацк (3-1)

За што мы любім футбол? За эмоцыі! І эмоцый у гэты яшчэ восеньскі і амаль зімовы вечар на стадыёне "Тарпеда" было процьма. Калі раней жыхары горада цікавіліся справамі каманды ў "пах..iстычным рэжыме", то пару тыдняў нават самая нефутбольная асоба цікавілася аб магчымасці заваёвы нашымі футбалістамі хоць і бронзавых,  але ўсё ж медалёў, пах якіх падкрадваўся як падкрадаецца Алёнка Беркава ва ўсіх сваіх "блокбастарах" да рознакаляровых "флейт" і "трамбонаў". Ранішні мандраж уціхамірвалi самазаспакаенне і усведамленне таго, што праз нейкіх 7..6..5 ... гадзін мы будзем ведаць вынік. Заставалася толькі даведацца прычыну вячэрняга алкагольнага ап'янення. Але не былі б мы ТАААРРРРРПЕДОНАМI, калі б нам трэба было "мачыць гламурненька" такія жаданыя медалі. Наша карма - заліваць з гора. Па-гэтаму нікому і ніколі не зламiць характар чорна-белых !!! 
     Ужо ў пачатку першага тайма прыйшла прыемная навіна з Барысава, дзе надзеі на БАТЭ былі як ніколі велькiя. "Жоўта-сінія" павялі і заставалася толькі самім рушыць услед іх прыкладу. Шчагрыковіч паклаў пачатак "канцу" навапалачан. Затым два "ўколы" Платонава супакоілі за вынік у жодзінскім матчы і прымусілі ўсю публіку пасылаць флюіды падтрымкі ў вобласць барысаўскага рынку. Але ці то каардынаты рынкаў пераблыталі, ці то не тыя флюіды пераслалі, толькі вось апошніх хвілін 10-15 абарона барысаўчан дазваляла рабіць з сабой тое, чаго нават не дазваляе рабіць вышэйузгаданая Алёнка. На 87-й хвіліне абарона БАТЭ зрабіла выгляд, што яе проста няма. Нават Алексіевіч... Цкурнасць праплочаная ці асабістае жаданьне кіраўніцтва БАТЭ насраць суседзям, пывырашыць гэтае пытанне на карысць "шахты" - нам наўрад ці калі-небудзь стане вядома. Ходзяць чуткі, што барысаўчанам так хочацца бачыць у сваіх шэрагах Ігара Бурко, што гэтым самым злівам яны вырашылі прыбіць "раненае" Тарпеда і такім чынам шанцаў на здзелку будзе куды больш, чым у рэанімаванага аўтазавадскога стварэння. Па-гэтаму ад асобы жодзінскай публікі парэкамендуем Ігарку лішні раз падумаць перш, чым выбраць паміж рознымі прапановамі. Сыход у БАТЭ для жодзінскага фаната будзе як удар нажом у спіну. А так за сезон асобны рэспект ўсім хлопцам, якія зрабілі для Тарпеда яго незабыўным. Хай нават і з горыччу, але мы людзі звыклыя. Ніякія "хітрыя пернікі" не прамяняем на любоў да клубу. Асабліва хочацца вылучыць Бурко, Васькова і Часноўскага. І пажадаць ім поспехаў у футбольнай кар'еры. Хай нават і не ў складзе нашага аўтазавадскога сіндыката. Дзякуй, хлопцы! Ну і навука на будучыню. Вопыт на ўсё жыццё. Бо медалі прайшлі мiма не ў Барысаве па вялікім рахунку, а ў Брэсце .. Слуцку .. Віцебску ... За гэта не ганьбiм. Проста памятаеце, што сезон пачынаецца не восенню. Поспехаў хлопцам ў іншых клубах! Дзякуй! Таксама ДЗЯКУЙ усiм, хто быў побач. Асаблiва менчукам, якiх дарэчы на кожнай гульне было багата.
     Сектар "паўночнікаў" налічваў недзе пад сотню глотак. У пачатку гульні яны нядрэнна падтрымлiвалi сваіх "чорна-белых"  . Але ў выніку пасля трох галоў пацішэлі. Толькі адзін гол у адказ разварушыў іх сектар бліжэй да канцоўкi гульні. Пасля свістка хлопцы паляць піра і адпраўляюцца ў ГАУС. Мы ж сваё піра палілі легальна. Love Piro! Hate hools !!! Ужо вельмі хацелася выказаць падзяку гульцам за сезон і пры гэтым не плаціць штраф у казну сістэмы. Вось такія вось мы антысiстэмшчыкi. Карацей выйшла вельмі няблага. Ну і на гэтай салодка-горкай ноце ўсе пайшлі адзначаць канцоўку сезону. РАЗАМ НАЗАУЖДЫ! 
     На нядаунiм пасяджэнні Жодзінскага савета дэпутатаў быццам бы як было вырашана не вылучаць на клуб дадатковыя сродкі. І хутчэй за ўсё ў наступным годзе мы ўбачым новае Тарпеда. Добра гэта ці дрэнна аднаму Богу вядома. Але і гэта мы праходзілі. ЗА ТАРПЕДА НАВАТ У ПЕКЛА !!!

Фота з гульнi

 

Категория: Сезон 2014 | Просмотров: 618 | Добавил: Мирон | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа

Друзья сайта



Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0