Гэтага матчу чакалі ўсе. Хтосцi ў надзеі на трыумф, хтосцi вымольваў у багоў хаця б нічыю, а некаторыя "перэiстэрылi" і згодныя былі на пройгрыш, каб хутчэй усё гэта пакутлівае чаканне скончылася. Цікавасць да дадзенага паядынку была залімітавай. Прычым, не толькі ў каляфутбольнага люду, але і сярод простых гараджан. Завод он тур! Усе вырашылі, што падтрымаць Тарпеда менавіта ў гэты дзень трэба больш, чым калі-небудзь. Таму на трыбунах суботнім марозным днём гаспадарылі чорна-белыя. Не толькі звычайныя абывацелі горада шахцёраў забілі на гэты матч. Таксама і рабяткi, якiя выхваляюцца налева і направа аб тым, што могуць "ірваць ня толькі жалеза, але і мяса", на трэці дзень мірных перамоваў вырашылі сыйсці ў зімовую спячку. Усёж-такi горстку "высакародных джэнтэльменаў" прымусілі ўціснуцца ў краты плота выйшаўшыя на касы чорна-белыя "Навiгатар Компані". І наогул такой вясёлай і загадкавай дарогі ў пошуках пункта прызначэння і не ўзгадаць за ўсю выязную кар'еру. Дарэчы на выправе было недзе 150 хлопцаў з сектару, з якiх больш за 30-ць менскiх браТоў. Астатняя частка - дзесцi столькi ж звычайных заўзятараў ды пастаянных падарожнiкаў больш сталага узросту.
Гульня! На стадыёне ўжо за 20 хвілін да пачатку матчу гаспадарылі аўтазаводскiя прыхільнікі. Гналі хлопцаў з раздзявалак ірваць ворага. І ў першым тайме можна было вырашаць пытанне, але ледзь-ледзь не пашанцавала. У другім наша дружына прыціснулася да сваіх варот і пра атаку думала зрэдку. Відаць давiў груз адказнасці. У канцоўцы маглі паплаціцца за гэта. Але ўжо не пашанцавала "шахце". Выніковы лiк 0-0 дазваляе цеплiцца надзее дзесцi ўнутры. Шанцы ёсць! Не ўсё залежыць ад нас. Але давайце зробім усё магчымае, каб дапамагчы нашым хлопцам выканаць сваю частку місіі з годнасцю. Усе на гульню з Нафтанам!
Фото с матча
|