Меню сайта

Разделы
Сезон 2008 [37]
Сезон 2009 [35]
Сезон 2010 [47]
Сезон 2011 [42]
Сезон 2012 [39]
Сезон 2013 [44]
Сезон 2014 [30]
Сезон 2015 [12]

Главная » 2014 » Ноябрь » 1 » 27.10.2014. Тарпеда Жодзіна - БАТЭ Барысаў (2-2)
14:59
27.10.2014. Тарпеда Жодзіна - БАТЭ Барысаў (2-2)

Суседскае дэрбі заўсёды выклікала асаблівую цікавасць у жодзінскай публікі. Спрэчкі ў завадскіх брыгадах, якiя часткова складаюцца з барысаўчан - справа звыклая. Адзіны негатыўны момант у гэтай падзеі так гэта тое, што расклады ў суадносінах перамог на карысць барысаўчан. Пакуль што ...;-)  Ну а самым малапрыемным фактам можна лічыць тое, што Тарпеда яшчэ нiразу не радавала перамогай над БАТЭ на родным стадыёне. Хтосцi, ацэньваючы і ўзважваючы ўсе гэтыя нюансы, вырашыў ня мерзнуць восеньскім буднешнiм вечарам на настылых трыбунах. Толькі вось тым, хто прыйшоў падтрымаць чорна-белых, давялося назіраць за вельмі годным "спектаклем", што разгарнуўся на зялёным газоне белазаўскай арэны. Тарпеда пачало гульню нядрэнна. Пару вострых момантаў усялялі надзеі на поспех. Цешыла тармажэнне "кратоў" ў гульні з Дынама. Заставалася самім не стукнуць у бруд тварам. У які раз не ўражаны судзействам, якое часцей звычайнага гуляе на баку барысаўчан. Грубых парушэнняў асабліва не вылучыць, толькі вось дробязі былі на кожным кроку. Ні раз суддзі прабачалі жоўта-сініх альбо зрывалі перспектыўныя атакі аўтазаводцаў сваімі дзеяннямі. Двойчы нашым гульцам давялося адыгрывацца, і зноў парадаваў і выручыў рабацяга-Бурко. У дададзены час яго далёкі стрэл зноў прымушае жодзінскую публіку атрымаць "аргазм". Красава! Так трымаць! Але і ў апошнія пару дададзеных хвілін склалася ўражанне, што суддзя жадае зацягнуць мяч у нашыя вароты. Свістаў часцей, чым дыхаў. Ну ды добра. Баявая нічыя лепш баявой паразы. 
     Сектар на гэтай гульні не апраўдаў спадзяванняў. Народ больш менш падцягнуўся да канца першага тайма. Шыза дацягвала хіба што да дзяржаўнай адзнакi. Трайбан! Банеры пыляцца невядома дзе, "ружы" прынесла палова сектару. Слабавата ўвогуле. Спасылаемся на холад і ляноту-матухну. Ну і на адвечнае расп..здзяйства. Таксама гэты вечар запомніўся перыядычнай паломкай адной з светлавых мачтаў і табло. Ну ніяк яно не хацела паказваць лiк не на карысць Тарпеда. У выніку хочацца падзякаваць гульцоў за самаадданасць і сказаць, што вы гулялі ў гэты вечар лепш, чым мы вас падтрымлівалі. Заўсёды б так... Да сустрэчы на футболе!

Фота

Категория: Сезон 2014 | Просмотров: 349 | Добавил: Мирон | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа

Друзья сайта



Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0