Меню сайта

Разделы
Сезон 2008 [37]
Сезон 2009 [35]
Сезон 2010 [47]
Сезон 2011 [42]
Сезон 2012 [39]
Сезон 2013 [44]
Сезон 2014 [30]
Сезон 2015 [12]

Главная » 2014 » Ноябрь » 29 » 09.11.2014 Тарпеда Жодзіна - Дынама Менск (2-1)
19:54
09.11.2014 Тарпеда Жодзіна - Дынама Менск (2-1)

Перад гульнёй з менскімі дынамаўцамі ў горадзе надыйшло нейкае зацішша. Важкасць моманту прымусіла большую частку футбольных цэхавых "аналітыкаў" сыйсці ў сябе. Надзея цяплілася дзесьці глыбока-глыбока. Ды і перадумоў да паспяховага зыходу матчу было не гэтак шмат. Ды ў дадатак яшчэ надвор'е было далёка не "тарпедаўскае".  Калі над Жодзіна хмары - поспех малаверагодны. А тут яшчэ маскоўскія аднаклубнікі аступіліся ў дэрбі напярэдадні і дубль разгромна саступіў бел-блакітным. Прыкметы... Незадоўга да стартавага свістка ў ваколіцах стадыёна асаблівага наплыву гледачоў не назіралася. Але народзец падцягнуўся па-крыху. Першы тайм запомніўся парачкай страчаных шанцаў і нелагічным прапушчаным голам. У перапынку ўсе сышлі за трыбуну піць каву і на тварах многіх чыталася нейкая асуджанасць. Быццам бы ўсё ведалі, што так усё і будзе, і ўсе гэтага чакалі. Але надыйшоў тайм другі і Тарпеда пачало паднаціскаць сталічных. Не дарма ў гэтым годзе сектар часцяком зараджае "Яцык - бог!". Хоць і з доляй сарказму, аднак у патрэбны момант Саша ТРАПIУ! Праходзіць усяго 3 хвіліны і Сялява прымушае звар'яцець сектар ды і ўвесь стадыён!!! Цяпер становіцца цікава! Фанаты гоняць сваіх хлопцаў наперад. Праўда, гульня зрушылася ў асноўным да нашых варот. Аднак, некалькі вострых контрвыпадаў маглі ўсё вырашыць на нашую карысць і не прымушаць мясцовую публіку пытацца кожную хвіліну колькі часу засталося да канца гэтай бітвы. Некалькі разоў зыход матчу вісеў на валаску ад паразы. Але мы выстаялі !!! Радасці не было мяжы! І не гэтак важка, што нас чакае далей. Галоўнае - гэта тое, што ў гэты дзень многія паверылі ў хлопцаў з яшчэ большай сілай. Так трымаць! 
     Сектар сабраў звыклую колькасць ч / б. Як заўсёды побач менская браТва. Шыза на пачатку на 3-4 балы. Пасля першага нашага гола стала куды весялей. Выклаліся ўсе. Усе прыгажуны! Усім дзякуй! Ідзем далей ...

Фото с матча

Категория: Сезон 2014 | Просмотров: 756 | Добавил: Мирон | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа

Друзья сайта



Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0